Прэтэндэнту на кандыдата ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку, які затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выставілі абвінавачаньні ў крымінальнай справе. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Сёньня нас выклікалі для працэсуальных дзеяньняў. І сёньня Віктару Дзьмітрыевічу выставілі абвінавачаньне», — сказаў адвакат.
Адвакаты Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі і Аляксандар Пыльчанка знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошваньне. Артыкул ці артыкулы, паводле якіх выставілі абвінавачаньні, не раскрываюцца. «Ён жывы, здаровы. Мае намер адстойваць свае перакананьні і сумленнае імя. Мы настойваем на яго невінаватасьці», — дадаў Лаеўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адвакаты падалі дакумэнты для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнтыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ён чуў падтрымку людзей». Адвакаты наведалі Віктара Бабарыку ў КДБГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Віктара, Эдуарда Бабарыкаў і затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы