Як перадае карэспандэнт Свабоды, людзей ля станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ўвечары 20 чэрвеня было няшмат. Тым ня менш каля крамы «Цэнтральны» невядомыя ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў мікрааўтобус двух чалавек. Адзін з схопленых быў у майцы з «Пагоняй», у другога на заплечніку быў бел-чырвона-белы сьцяжок.
Увечары ў Менску былі зноў заўважаныя аўтазакі — каля Аляксандраўскага сквэру і Дому афіцэраў, паводле TUT.BY.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Паведамляецца і пра іншыя затрыманьні.
У Менску ды іншых гарадах Беларусі 19 чэрвеня прайшлі пікеты для збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама акцыі салідарнасьці. Былі затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што паказалі акцыі салідарнасьці ў пятніцуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як праходзілі затрыманьні на акцыях салідарнасьці. ВІДЭА