Віктар Бабарыка за 2019 год задэкляраваў даход у 383,1 тысячы рублёў, амаль 16 тысяч даляраў і 13,2 тысячы эўра. Гэта вынікае зь яго дэклярацыі аб даходах, якую 20 чэрвеня яго каманда падала ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.
Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Сам Віктар Бабарыка цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. «Мы выступаем за сумленныя і празрыстыя выбары. Вось гэты пакет дакумэнтаў нашая каманда падала ў ЦВК. Усё адкрыта, чытайце», — паведаміў штаб ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
У «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка зарабіў у 2019 годзе 361 тысячу 194,21 рубля. Мяркуючы па дэклярацыі, прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзыдэнты ў мінулым годзе прадаў аўтамабіль Toyota Land Cruiser 200, памер даходу — амаль 22 тысячы рублёў.
Агулам даход у рублях склаў 383,1 тысячы рублёў (даходы ад працы ў банку і ад продажу аўтамабіля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адвакаты падалі дакумэнты для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнтыВіктар Бабарыка таксама пазначыў прыбытак па аблігацыях Мінфіну — 12 950 даляраў і 5742 эўра, а таксама па аблігацыях «Белгазпрамбанку» — 3000 даляраў і 7500 эўра. У дэклярацыі пазначана, што ў 2019 годзе ў Віктара Бабарыкі былі аблігацыі Мінфіну на 160 тысяч даляраў і 116 тысяч эўра.
З маёмасьці Віктар Бабарыка паказаў жылы дом у вёсцы Мачаны агульнай плошчай у 68,5 квадратных мэтры, а таксама тры зямельныя ўчасткі ў гэтым жа населеным пункце (адзін у 0,25 гектара — для будаўніцтва і абслугоўваньня жылога дому, яшчэ два — для вядзеньня асабістай дапаможнай гаспадаркі, прычым адзін зь іх у долевым валоданьні). Ва ўласнасьці пазначаны легкавы аўтамабіль Ford Fiesta 2015 году, трактар і міні-трактар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дом Лукашэнкаў стаў «домам мэра». Як будуецца «сям’я» ў Шклове?У дэклярацыі таксама ўказана, што Віктар Бабарыка даў на захоўваньне наяўныя грашовыя сродкі і аблігацыі двум людзям. Дзьмітрыю Жардзецкаму — 100 тысяч эўра, а Уладзімеру Дразду — 100 тысяч даляраў і аблігацыі «Белгазпрамбанку» на 100 тысяч даляраў і 250 тысяч эўра.