Беларускі Хэльсынскі камітэт і Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуліся да Найвышэйшага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у правах чалавека і некалькіх спэцыяльных тэматычных дакладчыкаў з просьбай прыняць захады для паляпшэньня актуальнай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эўразьвяз занепакоены атакамі на Бабарыку і застрашэньнем ЦіханоўскайПаводле праваабарончага цэнтру «Вясна», ад 6 траўня паводле адміністрацыйных артыкулаў, скарыстаных дзеля палітычнага перасьледу за выказваньне думкі, суды прыцягнулі 97 чалавек да адказнасці ў выглядзе арышту (разам прызначана 1246 дзён арышту). Паводле такіх жа артыкулаў 105 чалавекам прысудзілі штрафы агулам каля 90 000 рублёў.
Суды працягваюць выносіць людзям, якія ўдзельнічаюць у мірных сходах, адміністрацыйныя арышты. Некаторым актывістам вынесьлі некалькі судовых пастановаў аб арышце за ўдзел у розных захадах. Так, палітыку Паўлу Севярынцу суды прызначылі 75 дзён арышту, палітыку Мікалаю Статкевічу — 30 дзён, блогеру You-Tube канала MozgON Уладзімеру Цыгановічу — 30 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Арыштант з камэры на Акрэсьціна, дзе сядзеў Севярынец: «У яго ўсё забралі, нават зубную шчотку»Умовы адбываньня пакараньня ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе знаходзіцца бальшыня арыштаваных, можна кваліфікаваць як жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасьці.
Спэцыяльных дакладчыкаў паінфармавалі пра факты пагрозаў вылучэнцы ў кандыдаты Сьвятлане Ціханоўскай, перасьледу сябраў яе ініцыятыўнай групы і зьбіральнікаў подпісаў, а таксама пра ціск на іншага прэтэндэнта Віктара Бабарыку, ператрус у ягоных калегаў і сяброў, чальцоў ініцыятыўнай групы і затрыманьне 15 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта перадвыбарчая агонія». Маці і муж расказваюць пра арышт жанчыны, якая зьбірала подпісы за Віктара БабарыкуПраваабаронцы ацэньваюць дзеяньні ўладаў як незаконны, палітычна матываваны ціск, які мае на мэце прымусіць адмовіцца ад рашэньня ўдзельнічаць у выбарах.
Падпісанты просяць спэцыяльных дакладчыкаў у межах адпаведных працэдураў зьвярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваньнем прыняць неадкладныя меры для выкананьня сваіх міжнародных абавязаньняў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвэнцыі супраць катаваньняў, жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжальных для годнасьці відаў пакараньня.