Вераніка Цапкала, жонка прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы, выказала падтрымку Сьвятлане Ціханоўскай, якая атрымала ананімныя пагрозы адносна сябе і дзяцей.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Сьвятлана, як мама, як жанчына, я вас падтрымліваю і знаходжуся на вашым баку. Зараз я зьвяртаюся да праваахоўных органаў і прашу дапамогі ў расьсьледаваньні гэтага абуральнага выпадку. Я веру, што мы жывём у краіне, дзе няма месца страху, маніпуляцыям, асабліва калі гаворка пра жыцьцё дзяцей і жанчын. Я зьвяртаюся да вас, калі ласка, дапамажыце», — заявіла Вераніка Цапкала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская заявіла, што ёй пагражалі адабраць дзяцей, калі ня спыніць выбарчую кампанію. ВІДЭАСьвятлана Ціханоўская расказала, што ёй паступілі пагрозы адносна далейшага ўдзелу ў выбарах. Пакуль прэтэндэнтка езьдзіла па рэгіёнах, каб здаць сабраныя за яе вылучэньне подпісы ў выбарчыя камісіі, ёй патэлефанавалі зь незнаёмага нумара і сказалі прыкладна наступнае:
«Прыміце да ведама, можа вы спыніце сваю паездку, таму што вас могуць пасадзіць, а дзяцей забраць».
Сьвятлана Ціханоўская пакуль не прыняла канчатковага рашэньня, працягваць свой удзел у выбарах ці зьняцца зь іх.