З розных гарадоў працягваюць паведамляць, што супрацоўнікі міліцыі перасьледуюць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
3 чэрвеня затрыманыя
- Валянцін Троцкі, актывіст «Народнай Грамады» (затрыманы раніцай, мяркуецца, што ён знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёну Менску),
- блогер Алесь Круткін (затрыманы на Полаччыне каля 18-й вечара з удзелам АМАПу; дома ў яго праходзіць вобшук з удзелам крымінальнага вышуку),
- Андрэй Зуеў, валянтэр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай (затрыманы ў Наваполацку, раней ужо адседзеў 7 сутак арышту за ўдзел у стрыме Ціханоўскага),
- Артур Сінега, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай (затрыманы каля 17:30 у Наваполацку, яго адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі для складаньня пратакола па артыкуле 23.34 КаАП),
- Максім Урбановіч, першы сакратар Маладога Фронту.
Павал Севярынец напісаў, што пад яго пад'ездам дзяжурыць міліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
195 затрыманых, 719 сутак арышту, больш за 60 тысяч рублёў штрафаў і — перасьлед беларусаў за травень у лічбахТаксама праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў міліцыю выклікалі абаронцу Курапатаў Валерыя Рабцава і актывіста Сяргея Мацкойця, нібыта за ўдзел у пікеце 31 траўня каля Камароўскага рынку ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За выходныя ў Беларусі затрымалі ня менш за 50 актывістаў, — праваабаронцы