Рада дырэктараў «Белгазпрамбанку» прызначыла выканаўцам абавязкаў старшыні праўленьня замест Віктара Бабарыкі, які вырашыў балятавацца на пасаду прэзыдэнта, Кірыла Бадзея, паведамляе «Інтэрфакс».
Дагэтуль у якасьці намесьніка старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей быў куратарам раздробнага бізнэсу. Ён сын Георгія Бадзея, які ў сярэдзіне 1990-х быў міністрам эканомікі Беларусі, а пасьля стаў на чале Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафэсара Куняўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бабарыка: Мы сабралі 50 тысяч подпісаў за тры дні12 траўня Віктар Бабарыка абвясьціў пра свой намер удзельнічаць у выбарнай кампаніі і звольніўся з пасады на ўласнае жаданьне.
Прадстаўнік расейскага «Газпрома» Сяргей Купрыянаў заявіў тады, што рашэньне Бабарыкі пакінуць «Белгазпрамбанк» было абсалютна нечаканым для акцыянэраў крэдытнай арганізацыі, яму не было відавочнай замены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бабарыка можа стаць больш прадказальным для Крамля, чым Лукашэнка, — палітолягВіктар Бабарыка узначальваў «Белгазпрамбанк» ад 2000 году. «Газпром» і «Газпромбанк» маюць па 49,8% акцый гэтай фінансавай установы.