Па словах жонкі Мікалая Статкевіча Марыны Адамовіч, затрыманьне адбылося каля 15 гадзіны.
19 траўня група паплечнікаў Мікалая Статкевіча прыехала ў Вярхоўны суд з мэтай абскардзіць адмову ў рэгістрацыі ЦВК іхных ініцыятыўных груп. Разгляд скаргаў быў прызначаны на 14.30.
Пра тое, што група «кандыдатаў пратэсту» зьбіраецца прысутнічаць на ім, незадоўга да разгляду Свабодзе паведаміла Вольга Мікалайчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЦВК за дзень зарэгістравала адну ініцыятыўную групу. Статкевічу, ягонай жонцы і 20 паплечнікам адмовіліЯк сказала Свабодзе ў 15.30 Марына Адамовіч, частка «кандыдатаў пратэсту» была затрыманая праваахоўнікамі ў будынку Вярхоўнага суду. Іх месцазнаходжаньне на дадзены момант невядомае.
«Прычынай затрыманьня нібыта стала вопратка альбо сымболіка на ёй (актывісты выкарыстоўваюць уласную пратэставую сымболіку. — РС)», — сказала Свабодзе Марына Адамові.
Затрыманыя 7 чалавек, «кандыдатамі пратэсту» сярод якіх зьяўляюцца трое — Уладзімер Неўмяржыцкі, Тамара Патоцкая і Анжаліка Жалязьнякова. Усе затрыманыя на дадзены момант знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.
Нагадаем, што ў першай палове дня 19 траўня ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп усім «кандыдатам пратэсту». Гэтае рашэньне яны зьбіраліся абскарджваць у Вярхоўным судзе. Ініцыятыўную групу самога Мікалая Статкевіча таксама не зарэгістравалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы селі гуляць з шулерамі», — Марына Адамовіч пра нерэгістрацыю ЦВК яе ініцыятыўнай групыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Кандыдаты пратэсту» Статкевіча паскардзіліся ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў