У прэзыдэнцкіх выбарах, якія прызначаныя на 9 жніўня, зьбіраецца ўзяць удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Пра гэта палітык напісаў у Фэйсбуку. Па яго словах, ужо цяпер ён мае ініцыятыўную групу звыш 4 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 9 жніўня, сьпісы ініцыятыўных груп трэба падаць да 15 траўняЗгодна з заканадаўствам, апошні дзень падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы — 15 траўня.
«Гэтыя выбары вельмі важныя для краіны і вызначаць будучыню Беларусі. Яны ўплываюць на яе будучыню, вызначаць тое, якім шляхам мы пойдзем далей. Пасьля афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты пляную аб’явіць аб правядзеньні Кангрэса патрыятычных сілаў, які правядзе ЛДП», — падсумаваў кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто яшчэ хоча быць прэзыдэнтам Беларусі. Сьпіс