Беларуская чыгунка пусьціць у Вільню ў дні перапахаваньня Каліноўскага дадатковыя цягнікі

Чыгуначны вакзал у Менску, ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя цягнікі Менск — Вільня і Вільня — Менск на 22–24 лістапада, сказалі Свабодзе ў даведцы чыгункі. У гэтыя дні ў Вільні будуць праходзіць мерапрыемствы з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў.

«Гэты цягнік можа прызначацца дадаткова ў пэўныя дні», — сказалі Свабодзе ў даведцы Беларускай чыгункі.

Зь Менску цягнік № 801 будзе выходзіць а 8:13, зь Вільні цягнік № 802 будзе адпраўленьне будзе а 20:15. На момант публікацыі прадалі ўсе квіткі на цягнік Вільня-Менск на 23 і 24 лістапада.

Што адбываецца на віленскіх могілках Росы за 10 дзён да перапахаваньня Каліноўскага. ФОТА

Перапахаваньне паўстанцаў — на Свабодзе

Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з цырымоніі перапахаваньня паўстанцаў Каліноўскага 22 лістапада ў Вільні. Сачыце за далейшымі абвесткамі на svaboda.org і ў нашых сацсетках.