Беларусь на перапахаваньні Каліноўскага прадставіць намесьнік прэм’ер-міністра

3D-мадэль чэрапу Кастуся Каліноўскага. Фота: МЗС Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 18 лістапада перадало літоўскім калегам вынікі экспэртызы матэрыялаў зь меркаванага пахаваньня Віктара Каліноўскага. Вынікі экспэртызы МЗС Беларусі апублікавала ў сваім фэйсбуку.

Фота: МЗС Беларусі

Меркаваныя парэшткі Віктара Каліноўскага літоўскаму боку не перадаваліся, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Фота: МЗС Беларусі

Афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапахаваньні Каліноўскага ўзначаліць намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.

Фота: МЗС Беларусі