29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Як паведаміла ў Твітэры амбасада ЗША ў Менску, Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джон Робэрт Болтан наведае Менск 29 жніўня. Амбасадар Болтан сустрэнецца з прэзыдэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Макеем, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і падкрэсьліць падтрымку ЗША сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Роберт Болтан наведае Мінск 29 жніўня. Амбасадар Болтан сустрэнецца з Прэзідэнтам Лукашэнкам і Міністрам замежных спраў Макеем, каб абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і падкрэсліць падтрымку ЗША суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) August 28, 2019
Раней 28 жніўня па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім Джон Болтан напісаў у Твітэры:
Very productive couple of days in Ukraine. Tomorrow I’ll head to Moldova and Belarus where I’ll meet with leaders from both nations to discuss regional security matters. Looking forward to strengthening our diplomatic and economic ties.
— John Bolton (@AmbJohnBolton) August 28, 2019
«Былі вельмі прадуктыўная пару дзён ва Ўкраіне. Заўтра я адпраўляюся ў Малдову і Беларусь, дзе сустрэнуся з лідэрамі абедзьвюх краінаў, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі. Спадзяемся на ўмацаваньне нашых дыпляматычных і эканамічных сувязей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля візыту Болтана ў Менск расейска-беларускія адносіны могуць абвастрыцца, — палітолягРаней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца.