Зарады і ўстаноўкі для салюту на Дзень Рэспублікі, падчас якога загінула жанчына, а яшчэ 10 чалавек пацярпелі, пастаўляла расейская кампанія ААТ «Пиро-Росс».
Вядома, што падарваліся вырабы аднаго калібру — 195 мм. На салюце выкарыстоўваліся снарады пяці калібраў. Выбухі адбыліся ў трох месцах з шасьці, дзе праводзіўся салют.
Кампанія «Пиро-Росс» заснаваная ў 1994 годзе і месьціцца ў Сергіевым Пасадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як выглядае месца выбухаў салютаў на 3 ліпеня. Фота з дронаЗаснавальнік кампаніі — Сяргей Чанкаеў. Раней працаваў намесьнікам дырэктара НДІ прыкладной хіміі. Кампанія была створаная пад забесьпячэньне салютных батарэй Мінабароны, пісала расейскае выданьне «Коммерсант» у 2015 годзе.
Да 2008 году створаная Чанкаевым кампанія ня мела канкурэнтаў у бізнэсе. Цяпер ён дзеліць рынак са сваёй альма-матэр, НДІ прыкладной хіміі, які называе сябе «флягманам расейскай піратэхнікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінабароны: імаверная прычына выбуху падчас салютаў 3 ліпеня — няякасныя снарады«Мы адзіныя і асноўныя распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі фаервэрачнага і салютнага абсталяваньня, якое выкарыстоўваецца ў войску і на флёце», — казаў Сяргей Чанкаеў у інтэрвію 3 гады таму.
Кампанія, па словах дырэктара, мае шэраг уласных распрацовак. «Салютныя ўстаноўкі знаходзяцца на аўтамабільных шасі. Ёсьць сыстэма электроннага кіраваньня ўстаноўкамі, сваё праграмнае забесьпячэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Шмат гадоў хаджу на салют. Такога яшчэ ня бачыў». Відавочца пра выбухі ў парку ПерамогіУ адным з артыкулаў пра вытворчасьць кампаніі паведамляецца, што мартыры салютных установак робяць са сталёвых труб, якія вырабляюцца паводле ГОСТу для нафтагазавай галіны. Маленькі калібар мае 15-разовы запас трываласьці, вялікі — двухразовы.
«Чалавек на фаервэрку мусіць быць трошкі асьлеплены і трошкі аглушаны, але ў межах разумнага», — казаў Сяргей Чанкаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што стала вядома за ноч пасьля трагедыі падчас сьвяточнага салюту«Пиро-Росс» ня першы год супрацоўнічае зь Міністэрствам абароны Расеі. Прыблізная сума паставак яе прадукцыі для салютаў у Менску — больш за 600 тысяч беларускіх рублёў. Вядома, што сёлета яна паставіла зарады з партыі 2017 году.
«Пиро-Росс» забясьпечвае салютамі найбуйнейшыя сьвяты па ўсёй Расеі. Паведамленьняў пра надзвычайныя здарэньні з удзелам прадукцыі кампаніі не знайшлося.
Ад камэнтароў журналістам Радыё Свабода кампанія адмовілася. Вядома, што яе супрацоўнікі ўжо знаходзяцца ў Менску і бяруць удзел у сьледчых дзеяньнях.