Іх пастаўляе кампанія «Пиро-Росс». Камэнтаваць выпадак са сьмяротным зыходам і некалькімі пацярпелымі журналістам Свабоды ў кампаніі адмовіліся.
Беларускае выданьне Office Life раней дазванілася ў кампанію. Там пацьвердзілі, што супрацоўнічаюць зь Міністэрствам абароны Беларусі ня першы год. Паводле прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Менск зарады расейскай вытворчасьці з партыі 2017 году. Сума паставак аднолькавая штогод — каля 20 мільёнаў расейскіх рублёў. Гэта больш за 600 тысяч беларускіх рублёў. Таксама паведамляецца, што прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што стала вядома за ноч пасьля трагедыі падчас сьвяточнага салютуКампанія вырабляе абсталяваньне для салютаў і фаервэркаў з 1994 году.
Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны Ўладзімера Макарава, «салютныя ўстаноўкі ў Беларусі не выпускаюцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Шмат гадоў хаджу на салют. Такога яшчэ ня бачыў». Відавочца пра выбухі ў парку ПерамогіУладзімер Макараў паведаміў Свабодзе, што выкарыстоўваліся салюты вытворчасьці расейскай кампаніі — «ААТ «ПироРОСС».
«Самая поўная інфармацыя будзе дадзена вайсковым ведамствам, калі ўсё высьветліцца».