Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС, Мінздароўя і МНС яшчэ не гатовыя размаўляць пра бясьпеку падчас сёлетняга сьвяткаваньня 3 ліпеня

Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
1/13 Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
2/13 Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
3/13 Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
4/13 Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
5/13 Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
6/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
7/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
8/13 Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
9/13 Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
10/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
11/13 Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
12/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
13/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Previous slide
Next slide

4 ліпеня апоўдні была заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя «Як забясьпечвалася грамадзкая бясьпека ў пэрыяд сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь» з прадстаўнікамі трох міністэрстваў: унутраных спраў, аховы здароўя і надзвычайных сытуацый.

Раніцай 4 ліпеня Нацыянальным прэс-цэнтры Свабодзе паведамілі, што прэс-канфэрэнцыя адмяняецца альбо пераносіцца на больш позьні тэрмін.

На афіцыйным сайце пазначана: «Увага! Адмена!»

Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту да Дня Незалежнасьці чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі паляцелі ў бок людзей. У выніку 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы мэдыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, павыбівала шкло ў будынках у розных частках гораду.

Трагедыя падчас салюту 3 ліпеня. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG