Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў.
«Траўмаваных ці пацярпелых вайскоўцаў падчас салюту не было», — заявіў палкоўнік Макараў.
Таксама ён паведаміў, што выкарыстоўваліся салюты вытворчасьці расейскай кампаніі «ААТ «ПироРОСС». На ўсе ўдакладняльныя пытаньні Свабоды Макараў адказаў: «Мы рыхтуем афіцыйнае паведамленьне, дачакайцеся яго».