Што стала з мартырай пасьля выбухаў падчас салюту 3 ліпеня. Фатафакт

Фота Сьледчага Камітэту Беларусі
Фота Сьледчага Камітэту Беларусі

Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту да Дня Незалежнасьці чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі паляцелі ў бок людзей.

На месцы падзей усё яшчэ працуюць сьледчыя, салютныя устаноўкі пакуль не прыбралі. ​Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.463 КК РБ — «парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі падвышанай небясьпекі».

У выніку здарэньня 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы мэдыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, павыбівала шкло ў будынках у розных частках гораду.

​

​

​
XS
SM
MD
LG