Прэсавая служба Крамля пацьвердзіла візыт Пуціна ў Беларусь

  • БелаПАН

Уладзімір Пуцін. Архіўнае фота.

«30 чэрвеня Ўладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам, падчас якога возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцьця II Эўрапейскіх гульняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Наведаць цырымонію закрыцьця гульняў Пуціна запрасіў Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 25 чэрвеня. Прэзыдэнты «коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня», паведаміла па выніках гутаркі прэсавая служба Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У які фатэль сядзе Пуцін у Эўропе і ў Беларусі?

Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне «Дынама». На ёй таксама чакаецца прысутнасьць прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона, паведамляла раней прэсавая служба Лукашэнкі.