У Менску больш як 16 тысяч «дармаедаў» атрымалі жыроўкі з павышаным тарыфам
У Менску 16 394 уласьнікі і наймальнікі атрымалі жыроўкі, у якіх плата за гарачую ваду разьлічана па поўным тарыфе. Яны трапілі ў сьпіс грамадзянаў, не занятых у эканоміцы.
Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» паведамілі ў Цэнтры інфармацыйных тэхналёгій Менгарвыканкаму.
«Дармаедам» па поўным тарыфе зроблены налічэньні за гарачае водазабесьпячэньне за люты і студзень.
Калі плацельшчык жыве разам зь іншымі грамадзянамі, зарэгістраванымі ў кватэры, то плата за паслугу па павышаным тарыфе налічваецца толькі за яго частку. Яна ўказваецца асобным радком у жыроўцы.