Лукашэнка: «Узьнялі гвалт, што быццам Парашэнка мне сябар, а Зяленскі — вораг»

Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка ля Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка 2017 году

Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Лагойскі раён пракамэнтаваў «бурную рэакцыю» з нагоды ягоных заяваў пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка параіў не галасаваць за Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саакашвілі адказаў Лукашэнку на параўнаньне з Парашэнкам

«Я сказаў тое, што думаю. Калі ня ведаеш, за каго галасаваць, — не галасуй. Навошта ты галасуеш, навошта рызыкуеш? — цытуе Лукашэнку БелТА. — Не, кажуць, ён Парашэнку падтрымлівае. Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі — вораг».

Лукашэнка адзначыў, што Зяленскага «дубасяць» у тым ліку ў Расеі, згадваючы яму акторскую прафэсію.

«А што, актор ня можа быць прэзыдэнтам?» — задаў рытарычнае пытаньне Лукашэнка, згадаўшыя вядомы прыклад Рональда Рэйгана, які абіраўся прэзыдэнтам ЗША.

Акрамя таго, Лукашэнка зьвярнуў увагу, што ва Ўкраіне прыняцьце многіх рашэньняў залежыць ад ухваленьня дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

«Парашэнку ўдавалася дамовіцца, была свая фракцыя. Ну, стане прэзыдэнтам Зяленскі, Пятроў, Сідараў. Усё вырашыцца на парлямэнцкіх выбарах. А там будзе раскід вялізны... Не, гвалт узьнялі», — падсумаваў Лукашэнка.

У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія адбудуцца 21 красавіка, выйшлі Пятро Парашэнка і Ўладзімер Зяленскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Давярае Лукашэнку. Што трэба ведаць пра кандыдата і прэзыдэнта Пятра Парашэнку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьмейваў Лукашэнку. Што трэба ведаць пра лідэра ўкраінскіх выбараў Уладзіміра Зяленскага