Затрыманы гендырэктар холдынгу «Белфармпрам»,— Tut.by

Ілюстрацыйнае фота

​Паводле зьвестак крыніцы парталу Tut.by, на мінулым тыдні быў затрыманы генэральны дырэктар дзяржаўнага фармацэўтычнага холдынгу «Белфармпрам» Валерый Шаўчук.

Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.

Крыніца Tut.by сьцьвярджае, што Шаўчука «абгаварылі». У чым падараюць або абвінавачваюць затрыманага, невядома, але навіна пра затрыманьне зьявілася на фоне судоў па карупцыйнай «справе мэдыкаў».

«Белфармпрам» быў створаны ў 2017 годзе — Аляксандар Лукашэнка ліквідаваў Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці Мінздароўя, на месцы яго стварыў канцэрн. «Белфармпрам» атрымаў дзяржаўныя пакеты акцыяў буйных фармацэўтычных кампаніяў і задачу павялічыць долю беларускіх лекаў на рынку да 55%.