Вайсковы аташэ Вэнэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва заявіў аб прызнаньні Хуана Гуайдо легітымным прэзыдэнтам краіны. Сваю заяву ён зрабіў з офіса ў Вашынгтоне.
«Сёньня я заклікаю народ Вэнэсуэлы, і асабліва маіх братоў у нацыянальных узброеных сілах, прызнаць прэзыдэнта Хуана Гуайдо адзіным законным прэзыдэнтам», — заявіў Сілва.
Ён стаў першым высокапастаўленым дыпляматам і вайскоўцам Вэнэсуэлы, якія адмовіліся прызнаваць Мадуру легітымным кіраўніком дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Краіны Эўразьвязу паабяцалі прызнаць лідэра апазыцыі Вэнэсуэлы прэзыдэнтам, калі ня будзе перавыбараўМіністэрства абароны Вэнэсуэлы назвала здрадай радзіме рашэньне Хасэ Луіса Сільвы прызнаць прэзыдэнтам Вэнэсуэлы лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо. Такую заяву ведамства апублікавала ў Twitter.
«Гэта акт здрады і баязьлівасьці ў адносінах да радзімы, атрыманай у спадчыну ад нашага вызваліцеля Сымона Балівара. Такім чынам, мы не прымаем заявы палкоўніка Хасэ Луіса Сільвы, які займаў пасаду вайсковага аташэ ў ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні.