Украіна забараніла ўезд мужчынам – грамадзянам Расеі ўзростам ад 16 да 60 гадоў

Мяжа Расеі і Ўкраіны

Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў. Пра гэта заявіў кіраўнік памежнай службы Ўкраіны Пятро Цыгікал.

Паводле яго, уезд ва Ўкраіну для іх дазволены толькі з гуманітарнымі мэтамі — у прыватнасьці, для ўдзелу ў пахаваньні.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна не пусьціла на сваю тэрыторыю 8 беларусаў, але агульнай забароны няма, — Памежная служба Ўкраіны

Напярэдадні стала вядома аб тым, што Ўкраіна ўвяла забарону на ўезд у анэксаваны Крым для замежных грамадзянаў.

За тры дні ўкраінскія памежнікі не прапусьцілі 85 расейцаў пасьля авіярэйсаў зь Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чаму ў Кіеў не пусьцілі расейцаў, якія ляцелі «Белавіяй»? Тлумачыць амбасадар Украіны ў Беларусі

У 10 абласьцях Украіны абвешчана ваеннае становішча, якое працягнецца з 26 лістапада да 26 сьнежня. Ваеннае становішча было ўведзена ў сувязі з захопам 25 лістапада вайскоўцамі Расеі трох украінскіх вайсковых караблёў у Керчанскай пратоцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памежны камітэт Беларусі: інфармацыі пра масавыя вяртаньні грамадзян Расеі няма

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна забараніла ўезд расейцам-мужчынам. «Белавія» і Беларуская чыгунка прадаюць ім квіткі без абмежаваньняў