На Гомельшчыне супрацоўнікаў шпіталёў пакаралі за «недаўкладваньне» ежы
Ілюстрацыйнае фота
Парушэньні ў арганізацыі харчаваньня пацыентаў лякарняў у Гомлі і Лельчыцах выявіў Камітэт дзяржкантролю, піша БелаПАН.
Дзе парушалі?
Гомельскія гарадзкія шпіталі № 3 і № 4.
Лельчыцкі раённы шпіталь.
Што парушылі?
У правераных шпіталях харчы закуплялі праз пасярэднікаў, таксама зьмянялі ўмовы дамоваў на закупку — кошт «неабгрунтавана павялічвалі».
Гомельскі шпіталь № 3 у 2016 годзе заключыў дамову на пастаўку скумбрыі з прыватнай структурай: за год цану закупкі павялічылі на 43% пры павелічэньні цэнаў на 33%.
Гомельскі шпіталь № 4 заключыў дамову на пастаўку хлеба з райпа. За 2016 год кошт закупкі жытняга хлеба павялічыўся на 35,2%, пшанічнага — на 46,2%, пры гэтым рост цэнаў на сыравіну падняўся на 8,1% і 9,9% адпаведна.
Не выконваліся штодзённыя нормы набору прадуктаў пры арганізацыі харчаваньня пацыентаў.
У гомельскім шпіталі № 3 не выконвалі нормы 11 з 26 найменьняў прадуктаў у 2016 і 2017 гадах. Напрыклад, у шніцэлі доля хлеба, наяўнасьць якога не дапускаецца, складала 20%. У бульбяным супе з рыбай колькасьць тлушчу складала 55% ад нормы, сухіх рэчываў — 91,7%.
Цягам двух гадоў не закуплялі сокі і садавіну для радзільнага аддзяленьня.
Як пакаралі?
8 фізычных і 2 юрыдычныя асобы аштрафавалі агулам на 2446 рублёў.
15 чалавек прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці, зь іх аднаго звольнілі.
На пачатку верасьня дзяржкантроль Магілёўскай вобласьці выявіў парушэньні у арганізацыі харчаваньня пацыентаў Быхаўскай цэнтральнай раённай лякарні. У ліпені ў Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе аб карупцыі ў Менгарвыканкаме. Начальніка галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргея Барысевіча і дырэктары камбінатаў школьнага харчаваньня раёнаў Менску.