Пасьля трагедыі ў Ганцавіцкім раёне, дзе двухмесячны хлопчык памёр пасьля прышчэпкі, сям’я Кулаковых зь Менску вырашыла расказаць Tut.by пра сьмерць сваёй дачкі, якой таксама ўвялі карэйскую вакцыну «Эўпэнта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Скандал дзяржаўнага ўзроўню», — прадстаўнік фармкампаніі пра карэйскую вакцыну, незарэгістраваную ў БеларусіВіталіна, другая дачка ў менскай сям’і Кулаковых, нарадзілася ў сьнежні 2017 году. У сакавіку 2018-га ёй увялі дзьве вакцыны — «Эўпэнта» і ІПВ. Паводле бацькоў, ніякай рэакцыі на вакцынацыю не было, усё спачатку ішло добра. Другасную вакцынацыю зрабілі 8 траўня. Дзяўчынку агледзеў пэдыятар, сказаў, што здаровая. Ёй зрабілі прышчэпку, яшчэ паўгадзіны яна была ў клініцы — ніякіх рэакцыяў не было, сям’я з дачкой зьехала.
Каля 20:30 дзіця паклалі спаць, самі бацькі паклаліся зь ёй а 23-й. Каля паловы на 6-ю раніцы маці прачнулася і пабачыла, што дачка ня рухаецца. Маці паспрабавала зрабіць штучнае дыханьне, але дачка ня дыхала. Жанчына выклікала хуткую дапамогу, сьледам за той прыехалі сьледчыя і міліцыянты.
Судовая мэдычная экспэртыза ў канцы чэрвеня прыйшла да высновы, што дзіця памерла праз сындром раптоўнай сьмерці. Паводле экспэртызы, што праводзілася каля 10-й раніцы, сьмерць надышла «каля 6–12 гадзінаў таму». Прыкметаў цяжкіх захворваньняў, хібаў разьвіцьця або цялесных пашкоджаньняў ня выявілі. У заключэньні згадваецца вакцынацыя «Эўпэнтай» і ІПВ, але адзначаецца, што ўскладненьняў пасьля вакцынацыі не было, сьмерць наступіла не празь яе.
Цяпер сям’я Кулаковых кажа, што спадзяецца на справядлівае расьсьледаваньне сваёй трагедыі.