Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў за міратворчую апэрацыю ААН у тым ліку на ўкраінска-расейскай мяжы


Хізэр Ноерт
Хізэр Ноерт

У зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны могуць зьявіцца міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пытаньне аб тым, як менавіта яны будуць дзейнічаць, мае вырашыцца на цяперашняй Генэральнай асамблеі ААН. Расея і Ўкраіна прапануюць розныя варыянты міратворчай місіі: Украіна за «шырокі» варыянт з паўнамоцтвамі місіі на ўсёй тэрыторыі канфлікту, Расея — за «вузкі» варыянт з паўнамоцтвамі па ахове назіральнікаў АБСЭ на лініі разьмежаваньня (Уладзімір Пуцін нядаўна дадаў: «і ў іншых месцах»).

ЗША падтрымлівае «шырокі» варыянт і бачыць міратворцаў ААН на ўсіх тэрыторыях, падкантрольных сэпаратыстам, у тым ліку на мяжы Ўкраіны з Расеяй. Пра гэта расказала афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт.

«Мы лічым гэта магчымым спосабам абароны ўкраінскіх грамадзянаў, незалежна ад іх этнічнай і нацыянальнай прыналежнасьці. Мы лічым гэта патэнцыйным шляхам да аднаўленьня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, — казала Наўэрт пра ідэю міратворчай місіі ААН на Данбасе. — Мы неаднаразова заклікалі Расею забясьпечыць рэальны і ўстойлівы рэжым спыненьня агню. Мы хочам, каб яны адвялі войскі і цяжкія ўзбраеньні ад лініі сутыкненьня, забясьпечыўшы поўны, бесьперашкодны і бясьпечны доступ у краіну міжнародным назіральнікам, у тым ліку да міжнароднай мяжы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG