Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адрозьніваюцца расейскі і ўкраінскі праекты пра міратворцаў ААН на Данбасе


Міратворцы ААН у Сырыі, архіўнае фота

У зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны маюць зьявіцца міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пытаньне аб тым, як менавіта яны будуць дзейнічаць, будуць вырашаць на наступнай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая адкрыецца 12 верасьня.

Пазыцыя Расеі такая: міратворцы ААН на Данбасе могуць быць карыснымі для вырашэньня збройнага канфлікту, але яны павінны прысутнічаць толькі на лініі разьмежаваньня бакоў і «гарантуюць бясьпеку місіі АБСЭ». Уладзімір Пуцін кажа, што ня бачыць у гэтым «нічога кепскага», але міратворцы не павінны знаходзіцца нідзе, акрамя як на лініі разьмежаваньня з самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР». Мяркуецца, што такі праект рэзалюцыі Расея і вынесе на разгляд Рады Бясьпекі ААН, і Расея можа накласьці вэта на рэзалюцыю пра міратворцаў.

Пазыцыя Ўкраіны іншая: міратворцы ААН маюць быць на ўсёй «акупаванай тэрыторыі Данбасу» да самай расейска-ўкраінскай мяжы (уключна), і на Данбасе яны павінны сачыць за сытуацыяй зь бясьпекай і за дэмілітарызацыяй. Прадстаўніца Ўкраіны на менскіх перамовах Ірына Герашчанка заяўляла, што расейскі варыянт скажае ідэю ўкраінскага кіраваньня міратворцамі, а пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Уладзімір Ельчанка казаў у камэнтары 112.ua, што ўдзел прадстаўнікоў Расеі (як «аднаго з бакоў канфілкту») у міратворчай місіі мусіць быць выключаны. Падача Ўкраінай «альтэрнатыўнага» варыянту рэзалюцыі пра міратворцаў «ня выключаная».

Паводле Ельчанкі, місія мае фінансавацца зь міратворчага бюджэту ААН і папярэдне ацэньваецца ў 1 млрд даляраў за год.

Прадстаўнікі «ДНР» нібыта «гатовыя абмеркаваць» расейскую прапанову і ня хочуць дапусьціць, каб рашэньні наконт міратворчай місіі прымаліся бязь іх.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG