Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зісер: Дзяржава павінна сказаць сваё слова пра рэстарацыю ля Курапатаў


Юры Зісер, архіўнае фота

Беларускі бізнэсовец Юры Зісер, заснавальнік парталу Tut.by, падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі побач зь месцам масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Я не гатовы гэта камэнтаваць, бо там павінны разьбірацца праваахоўныя органы, — сказаў Свабодзе Юры Зісер пра дарэчнасьць установы, якую пратэстоўцы называюць „кабаком“ на костках. — Я сам не дасьледаваў гэта, ня ведаю, дзе там знаходзіцца гэтая рэстарацыя. Я быў у Курапатах ня так даўно, але той рэстарацыі ня бачыў.

У месцах смутку, побач з могілкамі, месцамі расстрэлаў, музэямі, дзе я быў, побач стаяць кавярні і рэстарацыі, і нічога. Але я ня чуў, каб там былі буйныя мерапрыемствы, гучная музыка. У Курапатах трэба глядзець, што там і дзе.

Зьлева курапацкі лес, справа комплекс, раней вядомы пад назвай «Бульбаш-хол», у якім месьціцца рэстарацыя «Поедем поедим»
Зьлева курапацкі лес, справа комплекс, раней вядомы пад назвай «Бульбаш-хол», у якім месьціцца рэстарацыя «Поедем поедим»

З участкам адны кажуць, што гэта законна, другія — што незаконна… Праваахоўныя органы павінны разабрацца, ці законна далі пляцоўку, ці нешта парушылі, чаму там заднім чыслом нешта мянялі. Мне здаецца, дзяржава мусіць сказаць сваё слова пра гэта, каб паставіць кропку: ці спыніць спэкуляцыі, ці пакараць вінаватых, калі парушаны закон.

Але дзяржава адмоўчваецца, МУС заявіла, што ня будзе займаць нейкую пазыцыю… Нехта ж у дзяржаве павінен адказваць за тое, што законна, а што незаконна».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG