Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: «Можаце расслабіцца, рэфэрэндуму ня будзе»


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота
Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, што рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю Беларусі «можа калі-небудзь адбыцца», але не ў бліжэйшы час.

«Прэзыдэнт унёс поўную яснасьць ва ўсе размовы: рэфэрэндуму ў бліжэйшы час ня будзе, — казала Лідзія Ярмошына. — І таму тыя, хто доўга спэкуляваў на гэтую тэму, могуць расслабіцца».

Сама Ярмошына месяц таму расказвала пра тое, як рыхтуецца рэфэрэндум, але не казала, якія пытаньні будуць на яго выносіцца.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра магчымасьць рэфэрэндуму яшчэ мінулай восеньню (зноў жа, пытаньні не называліся), але ў час звароту да народу і дэпутатаў 24 красавіка заявіў, што «ні пра які рэфэрэндум ня думаў».

«Беларускі нацыянальны кангрэс» папярэджваў, што меў зьвесткі аб тым, што Лукашэнка мае абвясьціць у час таго звароту аб рэфэрэндуме, празь які падоўжыць свае паўнамоцтвы.

Але ад рэфэрэндуму ў Беларусі адмовіліся, мяркуе лідэр БНК Мікола Статкевіч, праз падзеі ў Армэніі, дзе адбыліся масавыя пратэсты супраць падаўжэньня ўлады Сэржа Саргсьяна — і Саргсьян сышоў з пасады прэм’ера.

«Стабільнасьць важнейшая за мадэрнізацыю»

«Так, у нас у Канстытуцыі ўжо досыць шмат састарэлых нормаў, але калі яны не зьяўляюцца ў дадзены момант гарачымі, гэта значыць не перашкаджаюць грамадзтву існаваць і функцыянаваць, то стабільнасьць нашмат важнейшая за мадэрнізацыю канстытуцыйных нормаў», — казала на АНТ Ярошына, удакладніўшы, што грамадзтва і дзяржава яшчэ павінны «сасьпець» да рэфэрэндуму.

Яна паабяцала, што пра рэфэрэндум, калі яго вырашаць правесьці, раскажуць загадзя. Выбарчыя ўчасткі пад рэфэрэндум, казала яна, могуць стварыць за 25 дзён да правядзеньня, і «дастаткова 40 дзён, каб падрыхтаваць і правесьці рэфэрэндум».

Тым часам беларуская дзяржава парушае Канстытуцыю Беларусі шмат у якіх аспэктах — нават у дзіцячых садках. Папярэднія рэфэрэндумы ў Беларусі прызначаліся і праводзіліся з парушэньнямі законаў, у тым ліку Канстытуцыі.

Чаму Саргсьян не адстрэльваўся да апошняга патрона, як абяцае рабіць Лукашэнка

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG