Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка палохаў чыноўнікаў у Жыткавічах падзеямі ў Армэніі


Лукашэнка падчас візыту на адно з прадпрыемстваў Жыткавічаў
Лукашэнка падчас візыту на адно з прадпрыемстваў Жыткавічаў

Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка падчас нарады з кіраўніцтвам Жыткавіцкага райвыканкама і прадпрыемстваў раёна зноў акцэнтаваў увагу на падзеях у Армэніі.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, кажучы ў цэлым аб ролі органаў мясцовай улады і кіраўніках прадпрыемстваў, Лукашэнка заклікаў іх да працягу карпатлівай працы па сацыяльна-эканамічным разьвіцьці краіны і забесьпячэньні годных умоў для жыцьця і працы грамадзян.

«Вы пачулі размову. Вы павінны разумець, што гэта не ад яго зыходзіць — губэрнатара — і не ад старшыні райвыканкама. Гэта палітыка. Сёньня павінна быць такая палітыка. Я вам сказаў па вялікім рахунку, чаму. Каб нас не перавярнулі. Я вам сказаў у пасланьні — нам яшчэ падкінуць гэтых праблем, паглядзіце. Але я за вас менш турбуюся. У нас там, у Менску, дай бог утрымаць сытуацыю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка нагадаў пра падзеі ў Армэніі, дзе «запалала ўся краіна».

«Я з прэзыдэнтам (Армэніі — БелаПАН.) размаўляў. Ён мне патэлефанаваў, кажа: Аляксандр Рыгоравіч, празявалі», — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсьліў, што былі і іншыя прычыны, якія прывялі да падзей у Армэніі, перш за ўсё сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы краіны і з карупцыяй.

«Чаму я асабліва губэрнатараў апошнім часам тузаю — калі празявалі губэрнатары, ніхто не выправіць. Гэта мне потым трэба бегчы і закладваць галаву. Гэта цэнтральныя людзі ў краіне — губэрнатары і мэр Менска. А ў яго камандзе ўсе вы, асабліва старшыні райвыканкамаў. Глядзіце, каб мы самі сабе не стварылі праблем», — заклікаў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG