Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Масква дапамагае Пхэньяну абыходзіць міжнародныя санкцыі


Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 17 студзеня, што Расея дапамагае Паўночнай Карэі забясьпечваць сябе ў парушэньне міжнародных санкцыяў.

«Расея зусім не дапамагае нам з Паўночнай Карэяй, — заявіў Дональд Трамп у інтэрвію Reuters, запісаным у Авальнай офісе Белага дома. — У тое, чым нам дапамагае Кітай, укліньваецца Расея. Іншымі словамі, Расея кампэнсуе тое, што робіць [у пляне санкцыяў. — РС] Кітай».

Трамп таксама сказаў, што Пхэньян штодня набліжаецца да моманту, калі ён зможа запусьціць ракету далёкага радыюсу дзеяньня, здольную дасягнуць Злучаных Штатаў.

Трамп: Расея перашкаджае намаганьням ЗША ў ядзерным раззбраеньні КНДР

Reuters: танкеры з Расеі незаконна пастаўляюць нафту Паўночнай Карэі

Каментароў з нагоды словаў Трамп з боку амбасады Расеі ў ЗША пакуль не было. Кітай і Расея раней далучыліся да апошняга раўнду санкцыяў супраць Паўночнай Карэі.

Трамп нядаўна казаў, што не выключае прамых перамоваў з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам:

«Я б пагутарыў зь ім, але ня ўпэўнены, што гутарка вырашыла б праблему», — сказаў ён, маючы на ўвазе перамовы з Паўночнай Карэяй, якія вялі ягоныя папярэднікі.

Трамп высока ацаніў дзеяньні Кітаю, які абмежаваў пастаўкі нафты і вуглю ў Паўночную Карэю, адзначыўшы, аднак, што Пэкін мог бы зрабіць больш для стрымліваньня Пхэньяну.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG