Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп гатовы да тэлефоннай размовы зь лідэрам Паўночнай Карэі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хацеў бы пагаварыць праз тэлефон зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.

«Я заўсёды веру ў размовы», — сказаў Трамп журналістам 6 студзеня ў рэзыдэнцыі Кэмп-Дэвід.

«Абсалютна, я б зрабіў гэта — у мяне наагул не было б з гэтым праблемаў», — сказаў ён, дадаўшы, што мае пэўныя ўмовы, перш чым будуць праведзены якія-небудзь перамовы.

Дональд Трамп заявіў гэта пасьля таго, як Паўночная і Паўднёвая Карэя дамовіліся правесьці свае першыя больш чым за два гады перамовы.

Выступаючы з навагоднім віншаваньнем, лідэр КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што Пхеньян адкрыты да дыялёгу з Сэулам і зьбіраецца выправіць сваю нацыянальную зборную на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін павітаў жаданьне Кім Чэн Ына.

3 студзеня лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын загадаў пачаць перамовы з Паўднёвай Карэяй праз спэцыяльную закрытую лінію сувязі.

Зімовая Алімпіяда пачнецца ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане 9 лютага і працягнецца да 25 лютага.

Папярэднія перамовы на ўзроўні намесьнікаў міністраў КНДР і Паўднёвай Карэі адбыліся ў сьнежні 2015 году.

XS
SM
MD
LG