Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя запатрабавала ў «Газэты Слонімскай» тлумачэньняў артыкулу пра дзедаўшчыну ў Беларусі і Літве


Мікола Канановіч, архіўнае фота
Мікола Канановіч, архіўнае фота

Інспэктар міліцыі Слонімскага РАУС Дзьмітры Кірыкаў запатрабаваў у рэдакцыі «Газэты Слонімскай» тлумачэньні па факце публікацыі матэрыялу на тэму дзедаўшчыны ў войску, стаўленьня беларусаў да яе і рашэньня пытаньняў зь дзедаўшчынай у Літве і Польшчы, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«З вобласці нам прыйшоў загад правесьці праверку па факце публікацыі гэтага матэрыялу на тэму дзедаўшчыны, — перадае БАЖ словы міліцыянта. — Бо гэтая праблема цяпер на асобым кантролі».

Што менавіта трэба было праверыць у артыкуле, не ўдакладняецца. Адзін з аўтараў артыкулу, намесьнік галоўнага рэдактара Мікола Канановіч даў тлумачэньні: у газэце працуе 10 год, у часе падрыхтоўкі матэрыялу апытваў у тым ліку прызыўніка і былога беларускага вайскоўца, які служыў у Печах. Поўныя імёны апытаных Канановіч не раскрыў. Затое зрабіў сэлфі зь міліцыянтам.

***

«Газету Слонімскую» яшчэ ў 1928 годзе пачалі выдаваць вядомы беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн і ягоная жонка Людміла. На пачатку 1939 году ў сувязі з арыштам рэдактара газэта спыніла сваё існаваньне, і толькі з 1997 году выданьне аднавіў слонімскі журналіст Віктар Валадашчук. Незалежная газэта больш за 10 год працавала без падпіскі і продажу ў шапіках, але пасьля таго, як галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч заступіўся перад Аляксандрам Лукашэнкам за незалежную прэсу, газэту вярнулі ў дзяржаўную сетку распаўсюду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG