Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў адмовілася праводзіць слуханьні аб дзедаўшчыне


Нацыянальны сход адказаў адмоўна на зварот Анатоля Лябедзькі, у якім ён прасіў правесьці парлямэнцкія слуханьні аб праблеме дзедаўшчыны ў войску.

У адказе на зварот, падпісаным старышынём сталай камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў ​Валянцінам Міхневічам, гаворыцца, што ўзаемадачыненьні паміж вайскоўцамі рэглямэнтуюцца статутамі Ўзброеных сілаў Беларусі, а іх парушэньне караецца паводле Крымінальнага кодэксу.

Такім чынам, паводле Палаты прадстаўнікоў, нестатутныя ўзаемаадносіны не патрабуюць дадатковага абмеркаваньня і ўмяшальніцтва.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Камэнтуючы адказ на свой зварот, Анатоль Лябедзька сказаў, што ня зьдзіўлены яго зьместам. Паводле палітыка, інтрыга палягала ў абгунтаваньні адмовы, паведамляе афіцыйны сайт АГП.

Усё пра гвалт у войску ў Беларусі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG