Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўручыла Беларусі ноту празь меркаваны пажар на БелАЭС


Чарнобыльскі шлях у Менску, ілюстрацыйнае фота
Чарнобыльскі шлях у Менску, ілюстрацыйнае фота

Амбасадар Беларусі ў Літве Аляксандар Кароль быў выкліканы ў літоўскае Міністэрства замежных справаў, атрымаў ноту ў сувязі з паведамленьнямі пра пажар на будоўлі Астравецкай АЭС.

Літва прасіла як мага хутчэй перадаць падрабязную інфармацыю пра здарэньне 17 лютага, пра якое не праінфармавалі своечасова ні грамадзкасьць, ні кампэтэнтныя органы Літвы. Літоўскі бок заклікаў таксама падрабязна расьсьледаваць інцыдэнт і магчымыя наступствы.

Паводле зьвестак астравецкага актывіста Мікалая Ўласевіча, быў вялікі пажар у шчытавым памяшканьні, згарэла дарагое абсталяваньне. Але паводле вэрсіі прэс-службы БелАЭС, было толькі кароткае замыканьне, якое не прывяло да пажару.

Літоўскі бок сьцьвярджае, што ведае ўжо пра шэсьць інцыдэнтаў на будоўлі БелАЭС, «якія выклікаюць сур’ёзныя сумневы ў якасьці праекту».

* * *

Улады і чыноўнікі Беларусі нясьпешна рэагуюць на паведамленьні пра інцыдэнты на будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі. Звычайна пра здарэньні на БелАЭС афіцыйна расказваюць пасьля таго, як зьвесткі пра іх зьяўляюцца ў СМІ — так, пра падзеньне корпуса рэактара расказалі толькі пасьля міжнароднага ціску. Урэшце корпус, які ўпаў, замянілі (расейцы зьбіраюцца выкарыстаць яго на іншай АЭС), новы выпадкова стукнулі аб слуп, але пашкоджаньняў ня выявілі, вырашылі не мяняцькорпус другі раз. У той жа час беларускія чыноўнікі настойліва патрабавалі ад Літвы тлумачэньняў па афіцыйных зьвестках аб здарэньнях на закрыцьці Ігналінскай АЭС.

5 нязручных пытаньняў уладам пра Беларускую АЭС

Намесьнік міністра энэргетыкі патлумачыў, чаму замоўчвалі інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG