Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца году ўлады адшукаюць канкурэнтаздольныя беларускія тавары


Беларуская згушчанка ў краме на Брайтан-Біч у Нью-Ёрку. Ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што беларускія міністэрствы, выканкамы і дзяржаўныя канцэрны ня справіліся ў поўным аб’ёме з задачай павелічэньня экспарту тавараў, таму да канца году трэба «мабілізаваць высілкі, каб завяршыць намечаныя пляны», перадае БелаПАН.

Таксама Кабякоў заклікаў «выпрацаваць захады для захаваньня станоўчай дынамікі экспарту ў 2018 годзе і наступных гадах. Адным з такіх захадащмаюць стаць сьпісы канкурэнтаздольных беларускіх тавараў і паслуг для паставак на эўрапейскія рынкі, якія мусяць быць сфармаваныя да канца 2017 году.

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

«Нам абавязкова неабходна да экспарту сыравінных тавараў на рынкі краінаў ЭЗ дадаць пастаўкі прадукцыі з высокай дабаўленай вартасьцю», — адзначыў Кабякоў, заўважыўшы, што пакуль беларускія тавары ў Эўропе прадстаўленыя ў асноўным нафтай і прадуктамі нафтаперапрацоўкі, дрэваапрацоўкі і калійнымі ўгнаеньнямі.

20% росту пасьля падзеньня ўдвая

За першыя 8 месяцаў бягучага году таваразварот Беларусі з замежжам сапраўды вырас на пятую частку ў параўнаньні з такім жа пэрыядам 2016 году: плюс 21,1% да экспарту, плюс 22,3% да імпарту. Рост адносна раўнаважны па розных напрамках: як з Расеяй, так і з Эўразьвязам і іншымі краінамі.

Трактары МТЗ на парадзе 3 ліпеня 2017 году — тым самым парадзе, дзе разам з вайсковай тэхнікай дэманстравалася тушаніна, мэбля і ўнітаз беларускай вытворчасьці
Трактары МТЗ на парадзе 3 ліпеня 2017 году — тым самым парадзе, дзе разам з вайсковай тэхнікай дэманстравалася тушаніна, мэбля і ўнітаз беларускай вытворчасьці

Але рост адбываецца пасьля вялізнага падзеньня: зь 2012 па 2016 год замежны гандаль Беларусі абваліўся амаль удвая: экспарт зьнізіўся на 48,9% у даляравым вымярэньні, імпарт — на 40,5%.

Кабякоў застаўся задаволеным поўным правалам плянаў «чацьвёртай пяцігодкі» і агучваў аптымістычныя пляны на наступныя гады. У абяцаньнях на «пятую пяцігодку» — рост экспарту на 21–25% і пастаўка на экспарт прынамсі 65% вырабленай прамысловай прадукцыі.

Не прасоўваецца

У канцы 2015 году тагачасны міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч анансавала абмеркаваньне пытаньня прасоўваньня беларускіх тавараў на тым самым AliExpress. Але на момант публікацыі (як і годам раней) на AliExpress беларускія тавары не знаходзяцца, а шукаюцца адно цішоткі невядомага паходжаньня зь беларускай сымболікай, сьцяжкі і адзеньне для касплэю.

Пакуль Беларусь мела праблемы з экспартам, беларусы мелі праблемы з пакупкай тавараў для саміх сябе: праз указ №222 на пачатку 2016 году прадпрымальнікі сышлі ў працяглую забастоўку, не працавалі практычна ўсе «нехарчовыя» рынкі
Пакуль Беларусь мела праблемы з экспартам, беларусы мелі праблемы з пакупкай тавараў для саміх сябе: праз указ №222 на пачатку 2016 году прадпрымальнікі сышлі ў працяглую забастоўку, не працавалі практычна ўсе «нехарчовыя» рынкі

Для прасоўваньня беларускіх тавараў за мяжой у лютым 2016 году ў Беларусі запусьцілі сайт ByExport.com — праўда, толькі па-расейску і практычна без тавараў. На момант публікацыі сайт недасяжны.

XS
SM
MD
LG