Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год «субсыдаваная» вада ў Менску падаражэла на 52%: зьявіліся новыя тарыфы на «камуналку»


Ілюстрацыйнае фота

На партале Pravo.by апублікаваныя новыя тарыфы на камунальныя паслугі ў Менску і Віцебскай вобласьці.

У Менску фіксаваныя тарыфы, субсыдаваныя дзяржавай, цяпер такія:

  • на капітальны рамонт з 1 м² жытла 0,0953 рубля (плюс 8,3% да тарыфаў студзеня 2017 году),
  • за тэхнічнае абслугоўваньне будынка за 1 м² 0,1187 рубля (плюс 18,7%),
  • за тэхнічнае абслугоўваньне ліфта з чалавека 1,4 рубля (плюс 17,6%),
  • за водазабесьпячэньне за 1 м³ 0,8053 рубля (плюс 51,9%),
  • за каналізацыю за 1 м³ вады 0,5398 рубля (плюс 52,5%).

Меней за год вырасьлі тарыфы без субсыдыяў:

  • за тэхнічнае абслугоўваньне 1 м² жытла 0,1216 рубля (плюс 5,3%),
  • за ліфт 1,43 рубля (плюс 7,5%),
  • за ваду 1 м³ 0,8114 рубля (плюс 6,2%),
  • за каналізацыю за 1 м³ вады 0,5398 рубля (плюс 5,8%).

У Віцебскай вобласьці тарыфы амаль такія ж і зьмяніліся амаль гэтаксама. Але каналізацыя з субсыдыямі падаражэла да 0,6191 рубля за 1 м³ вады (плюс 74,2% да цэнаў сакавіка 2017 году) і стала на 8 капеек даражэйшай за менскую, а каналізацыя без субсыдыяў — да 0,6912 рубля (плюс 5,4%), што даражэй за менскую на амаль 15 капеек. Водазабесьпячэньне без субсыдыяў падаражэла на 9,6% да 0,9098 рублі, што даражэй за Менск на амаль 10 капеек.

XS
SM
MD
LG