Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інстытут сантэхнікаў»? Праблемы Беларусі з ЖКГ хочуць вырашыць, стварыўшы інстытут пры Акадэміі навук


Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі прыняў рашэньне стварыць пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інстытуту жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, перадае БЕЛТА заяву намесьніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна.

Паводле Анатоля Калініна, інстытут мае зьявіцца да канца году і будзе займацца непасрэднымі пытаньнямі галіны ЖКГ, у тым ліку пераглядам падыходаў да праграмы ачысткі вады і паляпшэньня экалягічнай сытуацыі ў басэйне рэк, што ўпадаюць у Балтыйскае мора.

У Беларусі ёсьць цэлае Міністэрства ЖКГ, але пытаньнямі ЖКГ займаецца ня толькі яно, але і Камітэт дзяржаўнага кантролю, і нават прэм’ер-міністар. І хоць Дзяржкантроль абяцаў, што тарыфы на ЖКГ не павысяцца да канца году, зь верасьня павышэньне адбылося.

Падвышэньне кампэнсацыі за паслугі ЖКГ было адным з патрабаваньняў Міжнароднага валютнага фонду, каб Беларусь магла атрымаць крэдыт. Як выявілася на канфэрэнцыі ў чэрвені, Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і Рэспубліканскае таварыства ўласьнікаў жыльля зацікаўленыя ў рэформе ЖКГ, але дэпутаты Палаты прадстаўнікоў канфэрэнцыю праігнаравалі, з чаго арганізатар — кампанія «Гавары праўду» — зрабіў выснову, што і рэформа ЖКГ дэпутатам не патрэбна.

XS
SM
MD
LG