Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў не даваць грошай краінам-крытыкам зьнешняй палітыкі ЗША


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў спыніць дзяржаўную фінансавую дапамогу краінам, якія прагаласуюць за праект рэзалюцыі Генэральнай асамблеі ААН, у якім Белы дом заклікаюць скасаваць рашэньне аб прызнаньні Ерусаліму сталіцай Ізраілю, перадае Reuters.

«Яны атрымліваюць ад Злучаных Штатаў сотні мільёнаў, калі не мільярды даляраў, і пры гэтым зьбіраюцца галасаваць супраць нас, — казаў Дональд Трамп журналістам 20 сьнежня. — Добра, не вялікая бяда, хай галасуюць – мы зэканомім у выніку велізарныя грошы. Але тых, хто выступіць супраць нас, мы не забудзем».

21 студзеня дзяржавы-ўдзельніцы Генасамблеі ААН зьбяруцца на экстраным паседжаньні па згаданай рэзалюцыі. 18-га ЗША заблякавалі ў Радзе Бясьпекі ААН прапанаваную Эгіпэтам рэзалюцыю, за якую галасавалі 14 краінаў зь 15 і ў якой выказвалася «глыбокае шкадаваньне» з нагоды рашэньня ЗША па Ерусаліме, хоць ЗША там наўпрост ня згадваліся. Перад тым ЗША накіравалі ліст дзясяткам дэлегацыяў з папярэджаньнем аб просьбе Трампа перадаць яму сьпіс краінаў, што падтрымаюць ініцыятыву Эгіпту.

За 2016 год Злучаныя Штаты аказалі вайскова-эканамічную падтрымку краінам Бліжняга Ўсходу і Паўночнай Афрыкі на 26 млрд даляраў, яшчэ на 6,7 млрд – дзяржавам Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі, яшчэ на 2,2 млрд – дзяржавам у Заходнім паўшар’і.

МЗС Беларусі заяўляла, што ня будзе пераносіць амбасаду ў Ізраілі ў Ерусалім, пакуль ня будзе канчатковага рашэньня па статусе гораду, і абяцала сьледаваць рэзалюцыям Рады Бясьпекі ААН і раней падпісаным пагадненьням, але наўпрост не выступала супраць прызнаньня Ерусаліму сталіцай Ізраілю. Праз напружанасьць у рэгіёне МЗС Беларусі раіла беларусам адмовіцца ад наведваньня Ўсходняга Ерусаліму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG