Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя заявіла пра намер адкрыць пасольства ва Ўсходнім Ерусаліме


Турцыя абвясьціла аб намеры адкрыць пасольства ва Ўсходнім Ерусаліме, заявіў у нядзелю, 17 сьнежня, прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган.

Агенцтва Reuters адзначае, што за некалькі дзён раней Эрдаган заклікаў лідэраў ісламскіх дзяржаў прызнаць Усходні Ерусалім як сталіцу будучай Палестынскай дзяржавы.

Застаецца незразумелым, якім чынам Анкара будзе разьмяшчаць ва Ўсходнім Ерусаліме сваё пасольства, калі ўвесь горад кантралюецца ізраільцянамі, якія лічаць яго сваёй непадзельнай сталіцай.

Да цяперашняга часу, усе замежныя амбасады ў Ізраілі знаходзяцца ў Тэль-Авіве ў сувязі зь нявызначаным статусам Ерусаліма.

XS
SM
MD
LG