Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі раіць адмовіцца ад наведваньня Ўсходняга Ерусаліму 


Рэўвэн Рубін, «Ерусалім», 1925
Рэўвэн Рубін, «Ерусалім», 1925

Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамэндуе беларусам быцт пільнымі падчас наведваньня Ізраіля і пазьбягаць месцаў масавага збору людзей.

Як паведамляецца на сайце зьнешнепалітычнага ведамства, у сувязі з узрастаньнем напружанасьці ў рэгіёне грамадзянам Беларусі лепей адмовіцца ад наведваньня Ўсходняга Ерусаліму, гістарычнай часткі Старога гораду, сэктару Газа, Заходняга берага ракі Ярдан і памежных раёнаў Ізраіля з Сырыяй і Лібанам.

У гэтых месцах не спыняюцца пратэсты жыхароў Палестынскай аўтаноміі, якія не задаволеныя рашэньнем прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG