Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвясьціў 2018-ы «галоўным годам»


Аляксандар Лукашэнка ацэньвае цукровыя буракі падчас працоўнай паездкі ў Клецкі раён

Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу правесьці наступны год як галоўны год у сельскай гаспадарцы Беларусі, перадае БелТА.

«Наступны год мы аддамо цалкам парадку, культуры земляробства, культуры на палях, — казаў Лукашэнка. — Гэта будзе наш галоўны год.

Больш не разьлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку. Год добры, зарабляйце грошы. Мы павінны сканцэнтраваць сродкі на мэліярацыйных, культурна-тэхнічных работах. Трэба даводзіць да ладу краіну і нарэшце цьвёрда паставіць пытаньне аб рэкультывацыі былых фэрмаў».

Больш не разьлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку

Лукашэнка таксама даручыў праверыць, ці ёсьць выпадкі, калі прыватныя гаспадаркі працуюць неэфэктыўна, і, калі яны сапраўды выявяцца, «прыняць неабходныя захады». Акрамя таго, ён даручыў дзяржаўным аграрыям сачыць за дысцыплінай работнікаў.

«Усе ведаюць, як рабіць. Галоўнае — прымусіць людзей выконваць, — заявіў Лукашэнка. — За тое, што вы жорстка будзеце патрабаваць выкананьня тэхналёгіі, вас ніхто ніколі не пакарае», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Цяперашні год, 2017-ы, абвешчаны ў Беларусі Годам навукі, мінулы быў Годам культуры.

Кастрычніцкая плошча ў Менску, 24 сакавіка 2017 году
Кастрычніцкая плошча ў Менску, 24 сакавіка 2017 году

Лукашэнка: гарады ўпарадкавалі, час упарадкаваць вёскі. Эканаміст: вёскі памерлі без прыватнай уласнасьці на зямлю

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG