Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Паўлік: Трэба задумацца, што першы беларускамоўны тэлеканал быў створаны ў Польшчы


У інтэрвію Свабодзе Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік заявіў, што хоць пытаньні беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» (структура TVP) не ўваходзяць у кампэтэнцыю амбасады, ён лічыць вартым часам паглядзець гэты канал — прынамсі дзеля кантакту з жывой беларускай мовай.

«Трэба таксама задумацца пра тое, што першы ў сьвеце цалкам беларускамоўны канал быў створаны ў Польшчы, — адзначыў Паўлік. — Нават калі камусьці ня ўсё ў ім падабаецца».

У Польшчы апошнім часам абмяркоўваецца пытаньне скарачэньня фінансаваньня для «Белсату», канал быў нават пад пагрозай закрыцьця. Але сытуацыя зь фінансаваньнем унармавалася, кіраўніцтва «Белсату» не сумняецца, што канал захаваецца.

У Беларусі жа няма ніводнага цалкам беларускамоўнага тэлеканалу. Дэпутатка Алена Анісім прапаноўвала Міністэрству інфармацыі стварыць такі канал. Але пакуль дзяржава не абвясьціла аб падтрымцы такой ініцыятывы кабэльных апэратараў. Тым часам беларускія ўлады няспынна чыняць ціск на супрацоўнікаў «Белсату», пастаянна затрымліваюць і штрафуюць іх за «неакрэдытаванасьць», таксама «белсатаўцаў» судзілі за нібы нецэнзурную лаянку і выкарыстаньне таварнага знаку.

Раней вялася гаворка і пра тое, каб у Беларусі пачалі паказваць польскія тэлеканалы (на польскай мове). Паводле Паўліка, Польшча разглядае розныя варыянты трансьляцыі, бо хацелася бы, каб у абедзьвюх краінах людзі маглі глядзець польскую тэлевізію, калі маюць на тое жаданьне, але пра рэалізацыю ідэі казаць рана.

Што да беларускай мовы, Паўлік расказаў, што вывучае беларускую мову, і дапусьціў, што праз год зможа нават даць інтэрвію па-беларуску. Некаторыя зь яго продкаў жылі на Беларусі, яго прапрадзядулю хрысьцілі на поўначы Беларусі, таму ён мае пэўныя гістарычныя сувязі зь Беларусьсю.

Чытайце таксама:

Амбасадар Польшчы: Мінімальнае паляпшэньне палітычных стасункаў зь Беларусьсю дало адчувальны рост таваразвароту

Амбасадар Польшчы: Каля 100 тысяч беларусаў атрымалі «карты паляка», але масавай міграцыі няма

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG