Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы: Мінімальнае паляпшэньне стасункаў зь Беларусьсю дало адчувальны рост таваразвароту


Конрад Паўлік, архіўнае фота
Конрад Паўлік, архіўнае фота

У жывым эфіры Свабоды Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік распавёў пра зьмены ў стасунках Беларусі і Польшчы цягам апошніх гадоў і ўплыў палітыкі на эканамічныя стасункі між дзяржавамі.

Паводле яго, цяперашнія эканамічныя вынікі сьведчаць, што патэнцыял гандлю Польшчы і Беларусі быў вялікі, але ім проста не карысталіся. За апошні год таваразварот вырас на 10%, беларускі экспарт у Польшчу вырас на 20% і дасягне больш як 2 млрд даляраў, а нават больш за 2,5 млрд. За апошнія 8 месяцаў Польшча стала трэцім гандлёвым партнэрам Беларусі і чацьвёртым інвэстарам.

Конрад Паўлік кажа, што Польшча шукае новую мадэль стасункаў зь Беларусьсю, і пачатак ужо пакладзены («перазагрузка» фактычна пачалася ў 2016 годзе пасьля «паўзы» ў 6 год). Прадстаўнікі ўладаў дзьвюх дзяржаваў часьцей сустракаюцца і лепей разумеюць адзін аднаго, заўважае дыплямат.

Ён адзначае, што сёлета 25 год споўнілася ня толькі дыпляматычным дачыненьням незалежных Беларусі і Польшчы, але і падпісаньню Дамовы аб добрасуседзтве і прыязным супрацоўніцтве.

«Я лічу, што ўсім варта паглядзець гэты дакумэнт: цяпер ён нават больш актуальны, чым тады, чвэрць стагодзьдзя таму, — сказаў Паўлік пра дамову аб добрасуседзтве. — Я думаю, што калі абодва бакі будуць рэалізоўваць яго палажэньні, то стасункі між Польшчай і Беларусьсю будуць больш чым добрымі».

Амбасадар прызнаў, што ў міждзяржаўных дачыненьнях ёсьць нюансы і праблемныя пытаньні, але згадаў польскую прымаўку: «Не адразу Кракаў збудаваўся» (беларускі аналяг прымаўкі – «Не за дзень Вільня станавілася»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG