Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы дасьць інтэрвію Свабодзе. Трансьляцыя ад 14-й. Задайце і свае пытаньні!


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік

У пятніцу 10 лістапада а 14.00 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік дасьць інтэрвію ў жывым відэаэфіры на сайце і youtube-канале Свабоды.

Сярод іншага амбасадар Паўлік адкажа на пытаньні Свабоды аб Дні Незалежнасьці Польшчы 11 лістапада, аб праблемах двухбаковых дачыненьняў, міждзяржаўным дыялёгу ў справе аднаўленьня гістарычнай памяці, візах, эміграцыі беларусаў у Польшчу, чаканьні ад чарговага саміту удзельнікаў праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі.

Вы можаце задаць сваё пытаньне ў камэнтары пад гэтым артыкулам альбо ў youtube-трансьляцыі падчас жывога эфіру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG