Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: арышты за распаўсюд улётак


Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Марына Дамненка прызнала Пятра Кузьняцова — рэгіянальнага каардынатара Партыі свабоды й прагрэсу, якая цяпер ствараецца — вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пакарала яго 5 суткамі арышту.


Спадар Кузьняцоў распаўсюджваў у 17 мікрараёне гораду запрашэньні на сустрэчу з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Мілінкевічам, заплянаваную на поўдзень 15 лютага.

Сьведкамі ў судзе выступілі двое галоўных спэцыялістаў упраўленьня ідэалягічнай работы Гомельскага аблвыканкаму — Мікалай Лысенка й Сяргей Кірычэнка. Яны сьцьвярджалі, што 12 лютага спадар Кузьняцоў уручыў ім улётку на вуліцы.

13 лютага, таксама за ўлёткі пра сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, старшыня Савецкага раённага суду Гомеля Аляксандар Кострыкаў пакараў арыштам на сем сутак рэгіянальнага каардынатара руху “За свабоду”, сябра АГП Уладзімера Кацору. Абвінавачаньне супраць Уладзімера Кацоры было тое самае: парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG