Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згадваеш пра Чарнобыль - лаесься матам


У Полацку міліцыя затрымала двух грамадзкіх актывістаў. Міліцэйскі патруль падышоў да Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава недалёка ад кавярні, дзе хлопцы пілі каву. Ім было прапанавана паехаць у пастарунак, і ўжо ў міліцэйскай машыне спадары Калінцаў і Калесьнік даведаліся, што яны “лаяліся матам”.

Віктар Калесьнік паведаміў, што якраз 25 красавіка ён атрымаў адмову з Полацкага гарвыканкаму на сваю заяўку пра жалобную акцыю да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Праводзіць акцыю актывістам забаранілі, і спадар Калесьнік не выключае, што менавіта гэтымі акалічнасьцямі абумоўленае затрыманьне. Ён мяркуе, што іх са спадаром Калінцавым затрымалі дзеля “прафіляктыкі” -- каб не надумаліся зладзіць несанкцыянаванае мерапрыемства. Або ўвогуле з мэтаю зьмясьціць абодвух актывістаў “на суткі” за адміністрацыйнае правапарушэньне, каб ужо дакладна ніякіх “чарнобыльскіх” акцый у Полацку не адбылося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG