Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над "вэртыкальшчыкам" з Івацэвічаў


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Пачаўся суд над былым старшынёй Івацэвіцкага райвыканкаму. Разглядам справы ў адносінах да Віталя Дзьмітраніцы займаецца Баранавіцкі суд, бо івацэвіцкія судзьдзі скарысталіся магчымасьцю адмовіцца ад гэтага працэсу паводле этычных меркаваньняў.

Першае паседжаньне адбылося 1 чэрвеня ў Івацэвічах, бо тут знаходзяцца большасьць сьведкаў у гэтай справе.

Да ранейшых абвінавачваньняў былога старшыні Івацэвіцкакга райвыканкаму Віталя Дзьмітраніцы ў хабарніцтве агулам больш чым на 23 тысячы даляраў, сьледзтва вылучыла таксама абвінавачваньне ў злоўжываньні службовым становішчам. У прыватнасьці, сьледзтва лічыць, што кіраўнік івацэвіцкай вэртыкалі патрабаваў грошы ў аднаго з мясцовых прадпрымальнікаў за дазвол на продаж сваёй прадукцыі на тэрыторыі раёну.

Акрамя Віталя Дзьмітраніцы крымінальная справа заведзеная і ў дачыненьні да ягонай жонкі Валянціны, якая працавала начальнікам аддзелу эканомікі Івацэвіцкага райвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG