Ранішнія хваласьпевы ў Сьвята-Духавым саборы сталіся працягам начных урачыстасьцяў. Некаторыя людзі заставаліся тут яшчэ зь вечара, паведаміла служыцелька царквы спадарыня Ганна.
(Ганна: ) “Вечарам было шмат людзей, і ноччу таксама, і гэта была такая радасьць духоўная. Нават мы тут працуем і тое зьдзіўляемся: ці гэтыя людзі з працы пазвальняліся, што ўсе тут. Сьвечкі ставяць, спавядаюцца, моляцца — дзякуй Богу”.
Людна ў храме было таксама цягам усяго дня. Многія людзі прыводзілі малых дзяцей, а некаторыя прыходзілі сем’ямі.
(Спадарыня: ) “Як буду адзначаць? Зараз куплю торціка і паеду да знаёмай. Учора быў чысты чацьвер — усё ў хаце прыбрала, каб усе старыя непрыемнасьці змыць, сама ў лазьню схадзіла. Гэта ж такое сьвята — Хрыстос нарадзіўся, а я ў яго веру”.
(Спадарыня: ) “Спакон вякоў гэта сьвята ў народзе паважанае, і нашая сям’я не ў баку. Гэта мой адзінаццацімесячны ўнучак. На служэньні ён капрызьнічаў, таму мусілі пайсьці, але нават пачулі гэтыя сьпевы — і тое ўжо сьвята адчулі. Спадзяёмся, што разам з усёй Беларусьсю будзе адраджэньне, і ў нашай сям’і таксама”.
Супрацоўніца Цэнтру Эўфрасіньні Полацкай Інэса Копчык лепшым сьвяткаваньнем Божага Нараджэньня лічыць ахвяру ў выглядзе духоўнага асьветніцтва і дабрачыннасьці. І працы ў гэтым кірунку яшчэ вельмі шмат, кажа спадарыня Інэса.
(Копчык: ) “Мы бачым, што шмат людзей сюды прыходзіць, увогуле ідуць у царкву. Але яшчэ вельмі шмат людзей прыйшлі да Бога. Мэта нашая, і бацькоў, і настаўнікаў — каб хрысьціянства было ня модаю, а жыцьцём. Калі наш дзень будзе пачынацца з малітвы, а затым гімну, калі нашая краіна стане хрысьціянскай — вось у гэтым і будзе нашае адраджэньне і нашая будучыня”.