Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша Ніва” пра суд над Марынічам: “Крымінальнага дэтэктыву тут не напішаш — хутчэй гэта раман абсурду”


Падрыхтавала Галіна Абакунчык Агляд незалежнага друку

7 студзеня вернікі праваслаўнай царквы адзначаюць адно з найвялікшых сьвятаў – хрысьціянскае Раство Хрыстова й народныя Калядкі. І, натуральна, што незалежныя беларускія выданьні не абмінулі гэтую тэму, хоць і не зусім традыцыйна. Так, “Наша ніва” друкуе артыкул пад назваю “Суд на Каляды”, прысьвечаны Міхаілу Марынічу. Акрамя падрабязнасьцяў крымінальнай справы й хады сьледзтва, у публікацыі прыводзяцца камэнтары вядомых людзей. Вось адно зь іх: “Крымінальнага дэтэктыву тут не напішаш — хутчэй гэта раман абсурду”.

У артыкуле пад назваю “Цунамі” газэта ставіць пытаньне:“Што азначае, калі адбываюцца такія грандыёзныя катастрофы? Як вядома, трагедыя, якая забрала жыцьці больш 150 тысячаў чалавек, адбылася на другі дзень каталіцкіх Калядаў, 26 сьнежня.

І ў працяг каляднай тэмы “Наша ніва” друкуе сцэнар “Каляднай батлейкі”, а таксама паведамляе падрабязнасьці жыцьцёвай гісторыі курсанта сувораўскай вучэльні Алеся Смольскага, які стаў у шэрагі “Маладога фронту” ды прапанаваў перайменаваць сувораўскую вучэльню ў вучэльню імя Тадэвуша Касьцюшкі.

Навагодне-сьвяточную тэматыку прапануе таксама “Камсамольская праўда ў Беларусі”. У рубрыцы “Сюрпрыз тыдня” газэта распавядае, як інжынэр і майстар аднаго зь менскіх ЖЭСаў пераапрануліся ў Дзеда Мароза й Сьнягурку ды пайшлі віншаваць дзяцей сваіх супрацоўнікаў. Але так захапіліся, што прайшлі па пад’ездах некалькіх дамоў. Людзі радаваліся, прапаноўвалі ўзяць у рукі чарку, а таксама загадвалі жаданьні. Артыкул называецца “Жадаем, каб трубы не прарывала і ўнітазы ня лопалі”.

У артыкуле “Новы год бязь лішніх кіляграмаў” “Камсамолка” распавядае пра конкурс на лепшае пахудзеньне, адбыты паводле ініцыятывы газэты. Сем ягоных удзельніцаў цягам двух месяцаў скінулі па 13 кіляграмаў кожная. Канкурсанткі дзеляцца вопытам свайго пахудзеньня, а таксама прапануюць рэцэпты сьвяточных страваў, якія дапамаглі ім яшчэ й скінуць вагу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG